Перайсьці да зьместу

Ванкувэрскі мэтрапалітэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ванкувэрскі мэтрапалітэн
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Ванкувэр, Канада
Пачатак працы 11 сьнежня 1985
Лініі 3 лініі
Даўжыня: 79,5 км
Колькасьць станцыяў 53
Пасажырапаток на дзень 390 тыс. (2014)
Пасажырапаток на год 117,7 млн (2014)
Схема мэтрапалітэну
Схэма лініяў мэтрапалітэну Ванкувэру

Ванкувэрскі мэтрапалітэн або СкайТрэйн (па-ангельску: SkyTrain) — сыстэма гарадзкога транспарту ў Ванкувэры (правінцыя Брытанская Калумбія, Канада). Ванкувэрскі мэтрапалітэн зьяўляецца найбуйнейшым мэтрапалітэнам у сьвеце, дзе цягнікі мэтро кіруюцца ў аўтаматычным рэжыме (без машыністаў). Мэтрапалітэн быў адкрыты напрыканцы 1985 году, прымеркаваны да міжнароднай выставы Экспа86. Першапачаткова ўсе станцыі мэтро знаходзіліся на эстакадах (адсюль і назва — SkyTrain («нябесны цягнік»), аднак цяпер станцыі разьмяшчаюцца ў тым ліку пад зямлёй. У Ванкувэры знаходзіцца найбуйнейшы вантавы мост, які выкарыстоўваецца толькі мэтро (мост SkyBridge праз раку Фрэйзэр).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ванкувэрскі мэтрапалітэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў