Валацуга (манга)
Валацуга | |
яп. バガボンド | |
---|---|
[[]] | |
Аўтар | Такэхіко Іноэ |
Валацуга (па-японску: バガボンド) – японская эпічная манґа пра баявыя мастацавы намаляваная і напісаная Такэхіко Іноэ. У ёй паказана гісторыя японскага фехтавальніка Міямото Мусасі, заснаваная на рамане Мусасі. Манґа сэрыял выходзіў у часопісу сэйнэн-манґі Morning выдавецтва Tankōbon зь верасьня 1998 года, а да ліпеня 2014 ягоныя разьдзелы былі складзены ў 37 кніг.
Манґа мае тыраж больш за 82 мільёнаў копіяў, што робіць яе адной з найзбываемых манґаў-сэрыялаў усіх часоў.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьвярніце ўвагу: ніжэй раскрываюцца сюжэтныя павароты і / альбо канчатак твору. |
Гісторыя пачынаецца ў 1600 годзе, пасьля вырашальнай бітвы пры Сэкіґахары. Два 17-гадовых падлетка, якія далучыліся да прайграўшага боку, Такэдзо Сынмэн ды Матахаті Хонйдэн, ляжалі разьбітыя на поле боя, перасьледаваемыя паляўнічамі на ўцалелых. Ім атрымліваецца ўратавацца, і яны прысягаюцца стаць «Непераможнымі пад Нябёсамі» (па-японску: 天下無双). Іх шляхі разыходзяцца: Такэдзо вырашае стаць валацугай ды вандраваць па сьвету, кідая выклік моцным супраціўнікам, а Матахаці дае перавагу застацца з жанчынамі. Такэдзо вяртаецца ў роднае места, вёску Міямото, каб дакласьці маці Матахаці, што ейны сын Осуґі Хонйдэн усё яшчэ жывы. Аднак Осуґі реагуе на гэта з варожасьцю, таму што вёска ненавідзіць Такэдзо празь яго вельмі жорсткія ды антысацыялььныя паводзіны, а таксама таму, што будучыня шляхецкага роду Хонйдэн пад пагрозай, паколькі іх наступнік зьнік. Осуґі выкарыстоўвае чуткі, каб абвінаваціць Такэдзо ў злачынстве. Такэдзо змагаецца зь перасьледавальнікам, але ў рэшце яго лавае манах Такуан Сохо, які прымушае яго пераасэнсаваць мэту свайго жыцьця. Такуан вызваляе яго і, каб стымулізаваць пачатак новага жыцьця, дае яму імя Міямото Мусасі.