Бітва пад Радагошчам
Выгляд
Бітва пад Радагошчам
| |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Рэч Паспалітая | Саксы | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
палкоўнік Овэрбэк | |||||||||
Колькасьць | |||||||||
невядома | рэгімент кірасіраў (каля 500 кавалерыстаў) | ||||||||
Страты | |||||||||
невядома | 230 забітых, 150 - зьняволеных | ||||||||
Бітва пад Радагошчам адбылася 8 кастрычніка 1715 году, падчас Тарнагрудзкай канфэдэрацыі.
Войска канфэдэратаў неўзабаве пасьля пачатку збройнага змаганьня супраць саксонцаў заатакавала рэгімент кірасіраў караля, які занаходзіўся пад Радагошчам. Той рэгімэнт пад камандваньнем барона Овэрбэка быў лёгка разьбіты палякамі. Загінулі 230 саксонцаў, а 150 былі ўзяты канфэдэратамі ў палон, рэшта палка была расьсеяная.
У бітве загінулі з боку саксаў граф Бэнаф, 3 ротмістры і два паручнікі.
Гэта першая бітва пад час антысаскага паўстаньня.