Бялошавічы
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Бялошавічы (па-харвацку: Beloševići) — харвацкі й аўстрыйскі шляхецкі род. Шляхецтва нададзенае ў 1635 годзе Сьцепану Бялошавічу за ўдзел у Трыццацігадовай вайне на баку Аўстрыі. У 1827 годзе шляхецтва было зацьверджанае харвацкім саборам за братамі Ёсіпам, Томам і Іванам Бялошавічамі.
Апісаньне гербу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На шчыце намаляваны залаты леў зь мячом, на кляйноце — шабля ў чырвонай руцэ. Падобныя гербы значаць, што былі атрыманыя за баявыя заслугі.
Прадстаўнікі роду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нікола й Юрай, узгадваюцца ў 1730—1758 гадах як шляхцічы харвацкае жупаніі.
Ёсіп, у 1806 годзе пасол ад харвацкага сабору на цырымонію ўступленьня на пасаду бана Дзьюлы Ігнацы.
Людавіт, сын папярэдняга, ураднік у Кланцы й Прэлагу, судзьдзя акружнога суду ў Чабры.
Іван, упраўнік Віравіціцкае жупаніі, жыў у Асіеку.
Юрай (1759—1823), заграбскі паджупан у 1797—1812 гадах.
Антун, сын папярэдняга, уласьнік маёнтку Сельна каля Малых Ерпеняў.
Маўрыцые (1755—1818), удзельнік войнаў супраць Напалеона, капітан кавалерыі ад 1810 году
- Арсен (1805—1894)
- Отан, жупанскі судзьдзя ў Сіску
- Васіліе, судзьдзя
- Ота
- Даніца, опэрная й канцэртная сьпявачка
- Васіліе, судзьдзя
- Отан, жупанскі судзьдзя ў Сіску
- Давід, жупанскі судзьдзя ў Броду
- Сьцепан (1857—1925), граданачальнік Вараждзіна ў 1894—1896 гадах, паджупан вараждзінскі й банскі дарадца ў 1909—1910 гадах.