Будрэвічаў камень Вярэнаўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°55′27″ пн. ш. 24°43′5″ у. д. / 53.92417° пн. ш. 24.71806° у. д. / 53.92417; 24.71806

Будрэвічаў камень Вярэнаўскі

Будрэвічаў камень — буйны ледавіковы валун у Вярэнаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі, геалягічны помнік прыроды нацыянальнага значэньня з 1999 году.

Знаходзіцца ва ўрочышчы Будрэвічаў палетак, 500 м на паўночны захад ад вёскі Рэмзы і за 1 км ад ракі Скарбянка, на слабаўзгорыстай водна-ледавіковай раўніне побач з садам. Даўжыня 3,3 м, шырыня 2 м, вышыня 1,37 м. Камень складзены фінскім ружовым пэгматытавым гранітам з мноствам крышталёў санідыну (папярочнік да 10 см) і мускавіту (да 3 см). Валун выяўлены В. Вінакуравым у 1996 годзе.

На верхняй паверхні захавалася 5 паўсфэрычных лунак у папярочніку 3-7 см і глыбіня да 3 см з адшліфаванымі сьценкамі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вінакураў В. Ф. Культавыя валуны са штучнымі паглыбленнямі на Беларусі / В. Ф. Вінакураў, Л. В. Дучыц, Э. М. Зайкоўскі, А. К. Карабанаў // Гісторыка-археалагічны зборнік — Вып. 18. — Мінск, 2003.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]