Перайсьці да зьместу

Бубен

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бу́бен — ударны музычны інструмэнт нявызначанай вышыні гучаньня, які складаецца з скураной мэмбраны, нацягнутай на драўняны обруч. Да пэўных відаў бубнаў падвешаныя мэталічныя званочкі, якія пачынаюць зьвінець, калі выканаўца б’е па мэмбране бубна, трэ яе або трасе ўвесь інструмэнт.

Бубен, які ўжываўся ў паўднёваэўрапейскай музыцы з часоў крыжовых паходаў і ў заходняй сымфанічнай і духавой музыцы з XIX стагодзьдзя, быў створаны па ўзоры старажытнага ўдарнага інструмэнта, на якім на працягу тысячагодзьдзяў гралі на Блізкім Усходзе. Бубен падобнай канструкцыі, па якім б’юць калатушкай, выкарыстоўваецца ў якасьці магічнай прылады сыбірскіх і індзейскіх шаманаў.