Браўні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Браўні (па-ангельску: brownie) — у ангельскім ды шатляндзкім фальклёры дух дома, аналяг славянскага дамавіка. Браўні ўяўлялі як маленькага чалавечка, часам бяз носу. Лічылася што калі яму пакінуць пачастунак, напрыклад сьмятанку ў місачцы, то ён можа дапамагчы з дамашнімі справамі. Але калі браўні пакрыўдзіць, то ён бязьлітасна помсьціць, можа нават наклікаць на чалавека хваробу.

Браўні — пэрсанаж шматлікіх казак, у якіх расказваецца пра ягоную ўдзячнасьць добрым гаспадарам альбо пра помсту тым, хто яго зьневажаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Браўнісховішча мультымэдыйных матэрыялаў