Перайсьці да зьместу

Boeing 737

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Боінг 737»)
Boeing 737-200 кампаніі Britannia Airways
Боінг 737
Прызначэньне: пасажырскі/грузавы/іншае 
Першы палёт: 9 красавіка 1967 
Пачатак эксплюатацыі: 10 лютага 1968 
Усяго пабудавана: 8263 
Вытворца: Boeing 
Характарыстыкі
Памеры
Маса
Сілавая ўсталёўка

Boeing 737 — адзін з самых папулярных у сьвеце вузкафюзэляжны рэактыўны пасажырскі самалёт. Boeing 737 зьяўляецца самым масавым рэактыўным пасажырскім самалётам за ўсю гісторыю пасажырскага авіябудаваньня (на сярэдзіну 2013 року пабудавана больш 7600 машын і каля 3000 замоваў не закрыта)[1]. Самалёт вырабляецца карпарацыяй Boeing з 1967 року. Аб шырокай папулярнасьці 737-га гавораць лічбы статыстыкі: у сярэднім у любы момант часу ў паветры знаходзяцца каля 1200 машын дадзенай мадэлі, кожную пятую секунду ў сьвеце ўзьлятае й прызямляецца Boeing 737[2].

Boeing 737—500 авіялініяў Lufthansa

Boeing 737 — агульная назва больш чым дзесяці тыпаў паветраных судоў. Распрацоўка авіялайнэра пачалася ў 1964 року для замены састарэлых мадэляў і падвышэньня долі на рынку сярэднемагістральных самалётаў, асноўнымі канкурэнтамі тут зьяўляліся карпарацыі BAC і DC. Аддзел продажаў і маркетынгу кампаніі Boeing прагназаваў попыт у 600 адзінак на новы самалёт. Каб паскорыць працэс распрацоўкі, былі запазычаныя тэхналёгіі, якія прымяняліся на Boeing 707 і 727 (найбольш прыкметна падабенства фюзэляжу Boeing 737 зь фюзэляжам гэтых самалётаў), аднак на статычных выпрабаваньнях зь 95-адсоткавай нагрузкай адна з прыладаў крыла была пашкоджана, выявіўшы недахоп гэтай канструкцыі. Пасьля перапраектаваньня зьявілася новае, больш дасканалае крыло, якое дазволіла выкарыстоўваць самалёт на кароткіх УПП і павялічыць вышыню палёту на крэйсэрскай хуткасьці. Першапачаткова плянавалась, што лайнэр будзе зьмяшчаць 60 месцаў для пасажыраў, аднак пад уплывам «Lufthansa» гэтая колькасьць была павялічана да 103. 19 лютага 1965 року «Lufthansa» падпісала першую замову з кампаніяй Boeing на 22 лайнэры Boeing 737—100. Аб пачатку сэрыйнай вытворчасьці было аб’яўлена 22 лютага 1965 року. А 15 красавіка таго ж року кампанія «United Airlines» ужо разьмясьціла замову на 40 самалётаў Boeing 737—200. Урачыстая цырымонія з нагоды заканчэньня зборкі першага самалёту адбылася 17 студзеня 1967 року.

Кабіна Boeing 737—200

У студзені 1967 року першы прататып самалёту Boeing 737, нумар якога быў N73700, быў падрыхтаваны да лётных праверак і сэртыфікацыі, а 9 красавіка адбыўся яго першы палёт. У 1967 року колькасьць замоўленых самалётаў дасягнула 141 адзінкі. Boeing 737—100 быў уведзены ў эксплюатацыю ў нямецкай авіякампаніі Люфтганза ў лютым 1968 року.

Мадыфікацыі сямейства Boeing 737

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Боінг 737—700 Dreamliner

У склад сямейства Boeing 737 ўваходзяць першыя мадыфікацыі Boeing 737—100 і Boeing 737—200 (сэрыя Original), якія ўвайшлі ў камэрцыйную эксплюатацыю ў 1968 року, мадыфікацыі сэрыі Classic (Boeing 737—300, Boeing 737—400 і Boeing 737—500), якія ўвайшлі да эксплюатацыі ў 1980-х роках, а таксама найноўшыя мадыфікацыі сэрыі Next-Generation (Boeing 737—600, Boeing 737—700, Boeing 737—800 і Boeing 737-900ER), якія ўвайшлі ў эксплюатацыю ў 1998 року.

Боінг 737—300 пасажырскі самалёт для авіялініяў малой і сярэдняй працягласьці. Створаны ў 1981 року для амэрыканскіх авіякампаніяў USair і Southwest Airlines. Самалёт спынілі будаваць у 1999 року. Цяпер большасьць Боінгаў 737—300 лётае ў авіякампаніі Southwest Airlines (173 машыны).

Боінг 737—400

Боінг 737—400 — пасажырскі самалёт для авіялініяў малой і сярэдняй працягласьці. Да распрацоўкі самалёта 737—400 фірма «Боінг» афіцыйна прыступіла ў пачатку чэрвеня 1986 року, атрымаўшы замову ад амэрыканскай авіякампаніі «П’емонт Эйрлайнз» на 55 самалётаў. Лётныя выпрабаваньні вопытнага самалёту пачаліся 23 лютага 1988 року, сэртыфікацыя завяршылася ў верасьні, а 1 кастрычніка быў выкананы першы камэрцыйны рэйс.

Боінг 737—500 — пасажырскі самалёт для авіялініяў малой працягласьці. Ён быў створаны для замены састарэлай мадэлі 737—200.

Боінг 737—600 — пасажырскі самалёт для авіялініяў малой і сярэдняй працягласьці. Створаны для замены мадэлі 737—500. Пасьля завяршэньня будаўніцтва Боінга 717 Боінг 737—600 застаўся адзіным стамясцовым Боінгам.

Боінг 737—700 — пасажырскі самалёт для авіялініяў малой і сярэдняй працягласьці. Самалёт створаны для замены састарэлага Боінга 737—300. 737—700 мае новае крыло, з палепшанай аэрадынамікай.

Кабіна Boeing 737—800

Першапачаткова самалёт быў сэртыфікаваны з максымальнай узьлётнай масай 62,88 т, а ў сакавіку 1989 року — з узьлётнай масай 68,1 т. Асноўнае адрозьненьне дадзенага самалёту ад базавай мадэлі 737—300 заключаецца ў павелічэньні фюзэляжу на 3,05 м і выкарыстоўваньні магутных рухавікоў CFM56.

Тэхнічныя характарыстыкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Характырыстыка 737—100 737—200 737—300 737—400 737—500 737—600 737—700 737—800 737—900 737—900ER
Даўжыня 28,65 м 30,50 м 33,25 м 36,40 м 31,01 м 31,20 м 33,60 м 39,50 м 42,10 м 42,10 м
Размах крылаў 28,35 м 28,88 м 34,30 м
Шырыня фюзэляжу 3,76 м
Колькасьць месцаў 85—99 96—133 123—149 146—168 103—122 110—132 128—149 162—189 177—189 180—215
Максымальная ўзьлётная маса 49 940 кг 58 100 кг 61 250 кг 62 820 кг 52 400 кг 65 150 кг 69 400 кг 79 010 кг 79 200 кг 83 627 кг
Крэйсэрская хуткасьць 917 км/г 907 км/г 852 км/г
Адлегласьць палёту 3440 км 4200 км 4400 км 5000 км 5200 км 5648 км 6230 км 5665 км 5800 км 5925 км
Першая пастаўка 10.02.1968 Lufthansa 28.04.1968 United 28.11.1984 US Air 15.09.1988 Piedmont 28.02.1990 Southwest 08.1998 SAS 10.1997 Southwest 24.04.1998 Hapag Lloyd 17.05.2001 Alaska Air 27.04.2007 Lion Air
  • Вышыня кілю: 12,6 м (—600), 12,5 м (—700, —800, —900, —900ER).
  • Максымальная шырыня пасажырскага салёну: 3,5 м (усе мадэлі).

Да 16 чэрвеня 2015 р. разьбіўся 181 самалёт мадэлі Боінг 737[3][4]. Ва ўсіх бедзтвах загінулі ў агульнай колькасьці 4044 чалавекі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Boeing 737сховішча мультымэдыйных матэрыялаў