Перайсьці да зьместу

Пінская мадонна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Божая Маці зь дзіцём (Ромэр)»)
Альфрэд Ізідар Ромэр
Пінская мадонна, 1894
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, Пінск
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  122Ж000016

Пінская мадонна ці Божая Маці зь дзіцем[1], Божая маці ў промнях[2] — карціна мастака Альфрэда Ізідара Ромэра, якая з моманту напісаньня захоўваецца ў горадзе Пінску (Беларусь) у касьцёле Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі (вул. Леніна, 18).

Карціна зьяўляецца адным з двух твораў мастака, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі; другі — копія ягонай карціны «Хрыстос і сірата», падораная мастаком Камайскаму храму за тры месяцы да сьмерці ў студзені 1897 року.

У 2007 годзе пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусі карціна ўнесеная ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў[1].

Карціна была напісана ў Пінску па вяртаньні мастака пасьля доўгіх гадоў працы і жыцьця з Эўропы за тры гады да сьмерці. У Пінску А. Ромэр займаўся мастацкім уладкаваньнем касьцёлу, зарабляючы сабе тым самым на жыцьцё[2]. Правобразам для Дзевы Марыі паслужыла гараджанка[3].

Намаляваная жывапісцам маладая жанчына ў блакітнай накідцы з распушчанымі валасамі пад хусткай, якая разьвяваецца, па-матчынаму асьцярожна трымае на руках немаўля. Толькі па ледзь улоўным німбе і яркім, як бы сыходным зь неба прамяні сьвятла, можна зразумець, што гэта ня проста маці, гэта — Мадонна. Мастак стварыў маляўнічы вобраз самага вялікага таінства прыроды — жыватворчага матчынага каханьня.

  1. ^ а б Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
  2. ^ а б Культовая архитектура Пинска XVII-XVIII в (рас.) История Пинска Праверана 19 сакавіка 2019 г.
  3. ^ Оксана Бровач. Тайны костела в Пинске: как прихожане спасали святыни от НКВД и с кого писали Пинскую Мадонну // Комсомольская правда. — 12 жніўня 2015.