Благушка
Выгляд
| Благушка | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Грыбы |
| Тып | Basidiomycota (Базыдыёміцэты) |
| Парадак | Boletales - Балетальныя |
| Сямейства | Paxillaceae - Капытнікавыя |
| Род | Paxillus - Капытнік |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Paxillus atrotomentosus Fr. | |
Благушка (Капытнік цёмналямцавы, сьвінарка; лац. Paxillus atrotomentosus)
Капялюш 3-20 см у дыямэтры, з завёрнутымі ў ніз краямі, сьветла-карычневы сухі. Мякаць ледзь бураватая. Пласьцінкі жаўтаватыя. Ножка 5-8 * 2-3 см, чорна-бурая.
Малавядомы ядны грыб, расьце каля пней дрэў у ігліцавых і мяшаных лясах. Пладаносіць у ліпені — верасьні. Спаратрофны ксілатроф. У Беларусі расьце паўсюль, звычайна ў невялікай колькасьці.
Пашыраны ў Эўразіі (краіны Зах. Эўропы, Балтыі, Беларусь, эўрапейская частка Расеі, Украіна, Малдова, Закаўказьзе, Урал, Казахстан, Зах. і Усх. Сыбір, Сярэдняя Азія) і Паўночнай Амэрыцы. Геаграфічны элемэнт барэяльны. Тып арэалу эўразійска-амэрыканскі[1].
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Благушка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Сяржаніна Г. Базідыяльныя грыбы Беларусі: Балетальныя, Агарыкалььныя, Русулальныя.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — С. 33. — 1700 ас. — ISBN 5-343-01476-3