Благавешчанск
Благавешчанск | |||||
рас. Благовещенск | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1856 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Амурская вобласьць | ||||
Кіраўнік: | Валянціна Каліта[d] і Q109484926? | ||||
Плошча: | 320,97 км² | ||||
Вышыня: | 122 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2010) | |||||
колькасьць: | 219 861 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 684,99 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+9 | ||||
Тэлефонны код: | +7 4162 | ||||
Паштовы індэкс: | 675000 | ||||
Нумарны знак: | 28 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°15′28″ пн. ш. 127°32′11″ у. д. / 50.25778° пн. ш. 127.53639° у. д.Каардынаты: 50°15′28″ пн. ш. 127°32′11″ у. д. / 50.25778° пн. ш. 127.53639° у. д. | ||||
Благавешчанск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.blagduma.ru |
Благаве́шчанск (па-расейску: Благовещенск) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Амурскай вобласьці. Горад зьяўляецца адзіным адміністрацыйным цэнтрам суб’екта Расейскай Фэдэрацыі, якія знаходзяцца непасрэдна на ейнай дзяржаўнай мяжы. Пяты горад паводле велічыні на Далёкім Усходзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню расейцы зьявіліся на месцы зьліцьця двух рэкаў, Амуру й Зеі, улетку 1644 году, калі там спыніўся першапраходзец Васіль Паяркоў са сваім войскам[2]. У 1653 годзе земляпраходзец Ярафей Хабараў вырашыў пабудаваць на гэтым месцы астрог[3], але пасьля падпісаньня ў 1689 годзе Нерчынскай дамовы расейцы былі вымушаныя пакінуць левы бераг Амуру.
Годам стварэньня Благавешчанску лічыцца 1856 год, калі быў закладзены Вусьць-Зейский вайсковы пост. Да 1856 году насьпела неабходнасьць канчаткова вызначыцца з прыналежнасьцю левага берага Амуру Расейскай імпэрыі. Для гэтага трэба было прыняць меры па замацаваньні ў гэтай мясцовасьці расейскага насельніцтва. 2 чэрвеня 1856 году на левы бераг Амуру непадалёк ад вусьця Зеі прыбыў вайсковы атрад колькасьцю каля 500 жаўнераў, якія заняліся расчысткай тэрыторыі, падрыхтоўкай яе для разьмяшчэньня будучых перасяленцаў. Жаўнеры выкарчоўвалі лес, бярвёны рыхтаваліся для пабудоваў, расчышчалі месца пад агароды.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Благавешчанск мае багатую гістарычную й культурную спадчыну. У горадзе маецца тэатар драмы, які ў 2012 годзе адкрыў свой 125 сэзон, лялечны тэатар, два паркі, шэсьць кінатэатраў, грамадзка-культурны цэнтар. У горадзе створана чатыры зоны адпачынку, абсталяваных фантанамі.
Амурскі краязнаўчы музэй ёсьць адно з галоўных гістарычных будынкаў горада. Гэтая пабудова XIX стагодзьдзя была створана архітэктарамі зь Нямеччыны. У музэі зьмяшчаюцца гістарычныя зводкі найважнейшых падзеяў у гісторыі й культуры, палітыцы гораду й вобласьці на мяжы стагодзьдзяў.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Благавешчанск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў