Перайсьці да зьместу

Бесьцях

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бесьцях (па-расейску: Бестях, па-якуцку: Бэстээх — «Сасновы бор») — сяло ў Хангаласкім улусе Рэспублікі Саха (Якутыя) у Расейскай Фэдэрацыі. Рачная прыстань. Разьмешчаны на левым беразе ракі Лена, у 22 км на паўднёвы захад ад г. Пакроўск. Насельніцтва: 1686 (1970), 1412 (1979), 2718 (1989), 1614 (2007).

Заснаваны у 1743 г. як Самартайская паштовая станцыя на Іркуцка-Якуцкім паштовым тракце, ад 1778 г. Бесьцяская паштовая станцыя, ад 1961 г. рабочы пасёлак Верхні Бесьцях (па-расейску: Верхний Бестях, па-якуцку: Yөhээ Бэстээх), ад 1999 г. сяло Бесьцях.

У сяле знаходзіцца завод будаўнічых матэрыялаў, Папраўчая калёнія № 3 агульнага рэжыму, побач база адпачынку «Верхні Бесьцях», дзейнічае паромная пераправа на супрацьлеглы бераг ракі Лена.

  • Бестях. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 38.