Беркакіт
Выгляд
Беркакіт (па-расейску: Беркакит, па-якуцку: Беркакит) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Нерунгрынскім улусе Рэспублікі Саха (Якутыя) у Расейскай Фэдэрацыі. Чыгуначная станцыя. Знаходзіцца на Алданскім нагор’і, у басэйне ракі Беркакіт ў 10,5 км на паўднёвы ўсход ад Нерунгры. Насельніцтва: 4599 (1979), 9031 (1989), 4925 (2002), 4770 (2009), 4756 (2010).
Заснаваны ў 1975 г. у сувязі з будаўніцтвам чыгуначнай магістралі Бам-Тында-Беркакіт на Байкала-Амурскай магістралі, з 1977 г. рабочы пасёлак.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беркакит. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 38.