Белая Натапа
Выгляд
| Белая Натапа | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Багацькаўка |
| Вусьце | Чорная Натапа |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Амсьціслаўскі раён |
| Даўжыня | 50 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 1,3 м³/с |
| Плошча басэйну | 235 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 1,2 ‰ |
Бе́лая На́тапа — рака ў Амсьціслаўскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі, левы прыток ракі Чорнай Натапы (басэйн Дняпра). Даўжыня 50 км. Плошча вадазбору 235 км². Выдатак вады ў вусьці 1,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰.
Прытокі — рэкі Альхоўка, Дамалка, а таксама невялікія ручаі і канавы.
Пачынаецца за 1,2 км на ўсход ад вёскі Багацькаўка, вусьце каля вёскі Кашаны. Даліна складаная, у прырэчышчавай частцы скрынкападобная. Абалона вузкая. Рэчышча зьвілістае, у вярхоўі на 20,5 км і ў сярэдняй плыні на 2,9 км каналізаванае; шырыня ў вярхоўі 3—5 м, ніжэй за вёску Лапаціна 10—12 м. Берагі абрывістыя, вышынёй 2—3 м[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 64—65
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 64—65