Беларуская мэдычная думка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларуская мэдычная думка
Тэматыка мэдычная
Пэрыядычнасьць нерэгулярна
Краіна Беларуская ССР
Заснавальнік Наркамат аховы здароўя Беларускай ССР
Галоўны рэдактар Міхаіл Барсукоў
Дата заснаваньня 1924
Дата закрыцьця 1929
Мова
  • беларуская
  • расейская
Аб’ём 7—8 д. а.
Наклад 800 ас.

«Белару́ская мэды́чная ду́мка» — беларускі навуковы часопіс на мэдычную тэматыку, які выходзіў у 1924—1929 роках. Орган народнага камісарыяту аховы здароўя Беларускай ССР. Выдаваўся па-беларуску і расейску.

У 1922 року створаная Камісія для арганізацыі падрыхтоўчай працы па выданьні часопіса[1]. Першы нумар выйшаў у верасьні 1924 року пад назвай «Белорусская медицинская мысль». Сурэдактары першага нумару — намесьнік наркама аховы здароўя Елізары Зэліксон і лекар-нэўрапатоляг, дэкан мэдычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Міхаіл Кроль(d)[2]. У 1925—1929 выходзіў пад назвай «Беларуская мэдычная думка». Рэдактарам стаў наркам аховы здароўя, дацэнт Міхаіл Барсукоў(d). Сябры рэдкалегіі: Міхаіл Кроль, Барыс Эльбэрт(d), Майсей Поляк(d), Сакалоў, Іван Цьвікевіч.

Публікаваў матэрыялы ў пытаньнях біялёгіі, клінічнай і экспэрымэнтальнай мэдыцыны, сацыяльнай гігіены. З прычыны недахопу фінансаваньня выходзіў непэрыядычна. У 1929 року Елізары Зэліксон быў рэпрэсаваны, часопіс спыніў існаваньне[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Змачинская Н. Ф., Лыскова Т. П. (19 тращня 2014) Журнал «Белорусская медицинская мысль» в 1924 году, «Медицинский журнал БССР» в 1938 году, «Здравоохранение Белоруссии» в 1955 году, а сегодня — «Здравоохранение» (рас.) История медицины. Здравоохранение: Научно-практический рецензируемый ежемесячный журнал. Праверана 13 кастрычніка 2022 г.
  2. ^ а б Шарабчиев 2008.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]