Перайсьці да зьместу

Беларуская вайсковая камісія па арганізацыі беларускіх вайсковых часьцей на Румынскім фронце

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларуская вайсковая камісія па арганізацыі беларускіх вайсковых часьцей на Румынскім фронце
Беларуская Вайсковая Камісыя па арганізацыі Беларускіх вайсковых часьцей на Румынскім фронце
Дата ўтварэньня 9 студзеня 1918 (106 гадоў таму)
Мэта стварэньне беларускіх вайсковых частак
Месцазнаходжаньне Румынскі фронт
Дзейнічае ў рэгіёнах Малдова
Старшыня Генэрал-маёр Восіп Пажарскі
Сакратар Паручнік Ленчыёні (Ленчыёлі)

Беларуская вайсковая камісія па арганізацыі беларускіх вайсковых часьцей на Румынскім фронце — орган, які павінны быў стварыць беларускія вайсковыя часткі ў складзе войска Расейскай дзяржавы. Створаны 9 студзеня 1918 году загадам № 1332 памочніка галоўнага камандоўца арміямі Румынскага фронту генэралам ад інфантэрыі Шчарбачовым.

Дзейнічала на тэрыторыі Каралеўства Румыніі й Малдаўскае Рэспублікі. Падпарадкоўвалася Цэнтральнай беларускай вайсковай радзе ў Менску і інтарнацыянальнай «Нацыянальна-тэрытарыяльнай дэмакратычнай арганізацыі фронту» з прадстаўнікоў-камісараў УНР, Армэніі, Малдовы, Польшчы, ад мусульман, Летувы, Эстоніі, ад казакаў, Грузіі, ад сыбіракоў. Беларусь прадстаўляў Павал Данатавіч Манцэвіч.

2 лютага 1918 году загадам № 1436 з 4-га Армейскага корпусу пачалося фармаваньне Беларускай дывізіі расейскага войска на тэрыторыі Малдаўскай Рэспублікі і Румыніі. Дывізію плянавалі перакінуць у лютым 1918 году ў Менск на дапамогу Цэнтральнай беларускай вайсковай радзе дзеля барацьбы з польскімі баявікамі з мэтай распаўсюджаньня беларускай улады на ўсё места. Але не атрымалася. Дывізія была інтэрнаваная Каралеўствам Румыніяй.

  1. ^ У дакумэнтах, якія былі апублікаваныя ў «Крывічы» пасада напісаная ў форме «сэкрэтар»