Бахрэйнскі дынар
Выгляд
Бахрэ́йнскі дына́р — афіцыйная валюта каралеўства Бахрэйн. Міжнароднае скарачэньне дынара паводле сыстэмы ISO 4217 — BHD. Дынар дзеліцца на 1000 філаў. Назва «дынар» вядзе сваё паходжаньне ад рымскага слова «denarius». Бахрэйнскі дынар быў уведзены ў абарот у 1965 годзе, замяніўшы Рупію Заліва па курсу 10 рупій = 1 дынар. Па-арабску дынар пішуць ب.د..
Манэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Манэты, якія ўжываюцца ў Бахрэйне, маюць кошт: 5 філаў, 10 філаў, 25 філаў, 50 філаў, 100 філаў і 500 філаў. Раней была манэта ў адзін філ, але цяпер яна выведзена з абарачэньня. Курс бахрэйнскага дынара да беларускага рубля на 31 студзеня 2007 году. складае 1 BHD = 5528,2371 BYR.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бахрэйнскі дынар (Банкноты) (ням.) (анг.)
Бахрэйнскі дынар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў