Басак
Выгляд
Басак (па-элямску: Bakanšakka?, па-грэцку: βαγασάϰης ці βαγασσάϰης) — пэрсыдзкі вайскавод, удзельнік выправы Ксэркса І на Грэцыю ў 480 да н. э. Згодна з Герадотам, узначальваў «тракаў з Малое Азіі». Герадот называе яго таксама сынам Артабана, які лічыцца братам караля Дарыя І.
Магчыма, узгадваецца пад імем Баканшака ў пэрсэпольскіх таблічках, дзе ён названы жаніхом Пандушашы й зяцем караля, г. зн. Дарыя І.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Bivar, ADH (1988): «The Indus Lands», p. 209, en The Cambridge Ancient History IV, Persia, Greece and the Western Mediterranean c. 525—479 B.C.
- Burn AG (1960): Persia and the West, p. 334.