Перайсьці да зьместу

Барыс Міронаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Барыс Міронаў

Барыс Сяргеевіч Міронаў (па-расейску: Борис Сергеевич Миронов, нар. 29 жніўня 1951, Магоча, Чыцінская вобласьць, РСФСР, СССР) — расейскі дзяржаўны, грамадзкі і палітычны дзеяч. Журналіст, публіцыст. Адзін з заснавальнікаў і першы галоўны рэдактар ​​«Расейскай газэты». У 1993-1994 гадах — старшыня Дзяржаўнага Камітэта Расейскай Фэдэрацыі па друку. У 2002-2003 гадах — сустаршыня «Нацыянальна-дзяржаўнай партыя Расеі». Прытрымліваецца нацыяналістычных поглядаў. Сябар Хаўруса пісьменьнікаў Расеі. Шэраг публікацыяў Міронава прызнаныя ў Расеі экстрэмісцкімі.

Барыс Міронаў назваў анэксію Крыма Расеяй міжнародным крадзяжом і нацыянальнай ганьбай Расеі. Асудзіў расейскую агрэсію на ўсходзе Ўкраіны, а таксама перадачу Кітаю зямель у памежных рэгіёнах РФ [1][2][3].