Балтыйская муроўка
Выгляд
Балтыйская ці вендзкая муроўка (ням. wendische або märkischer Ziegelverband, пол. wiązanie wendyckie) — від муроўкі, калі цэгла выкладзена ў такім парадку, калі праз два лажкі ідзе адзін тычок. Узьнікла ў пачатку ХІІІ ст. Зьявілася ў ВКЛ у пачатку XIV ст. Запазычана праз Галіцка-Валынскае княства і Лівонію. На працягу XV ст. паступова выйшла з ужываньня і была заменена на больш дасканалую гатычную.
Тэрмін «балтыйская муроўка» прапанаваны летувіскім дасьледнікам Абрамаўскасам зыходзячы зь пераважнай распаўсюджанасьці гэтага тыпу муроўкі ў рэгіёне Балтыйскага мора.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Абрамаускас С. К вопросу генеза крепостных сооружений типа кастель в Литве // Научные труды высших учебных заведений Литовской ССР Строительство и архитектура. III, № 1, 1963