Балотная чарапаха эўрапейская
Балотная чарапаха эўрапейская | |
![]() | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Паўзуны |
Атрад | Чарапахі |
Падатрад | Скрыташыйныя |
Сямейства | Прэснаводныя чарапахі |
Род | Балотныя чарапахі |
Від | Балотная чарапаха эўрапейская |
Бінамінальная намэнклятура | |
Emys orbicularis | |
Арэал | |
| |
Арэал | |
Балотная чарапаха эўрапейская (Emys orbicularis) — від паўзуноў сямейства прэснаводных чарапах. Адзіны ў Беларусі прадстаўнік атраду чарапах.
Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Даўжыня панцыру 16—18 (да 22) см, шырыня каля 15 см, вышыня 6—8 см, маса цела 400—600 (часам да 1500) г. Хвост крыху меншы за палову даўжыні панцыру. Сьпінны і брушны шчыты панцыра злучаны паміж сабой рухомай сухажыльнай зьвязкай. Зьверху панцыр гладкі і афарбаваны ў цёмна-аліўкавыя, жоўта-карычневыя або цёмна-шэрыя (да чорнага) тоны. На гэтым цёмным фоне рассыпаны дробныя сьветла-жоўтыя плямкі або рысачкі. Зьнізу панцыр мае афарбоўку ад жаўтаватай да цёмна-бурай. Галава, шыя і канечнасьці таксама пакрыты дробнымі жаўтаватымі плямкамі на цёмным фоне.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Балотная чарапаха эўрапейская — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў