Бакланы
Выгляд
| Бакланы | |
Вялікі баклан | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Птушкі |
| Атрад | Пеліканападобныя |
| Сямейства | Бакланавыя |
| Род | Бакланы |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Phalacrocorax | |
Бакланы (па-лацінску: Phalacrocorax) — род птушак сямейства бакланавых.
Шырока распаўсюджаныя па ўсім сьвеце з вялікай біялагічнай разнастайнасцю ў трапічным і ўмераным клімаце. Насяляюць марскія узбярэжжы кантынентаў і выспаў, селяцца таксама па берагах рэк, азёр, на забалочаных тэрыторыях.
Сілкуюцца ў асноўным рыбай (мойва, анчоўсы, селядзец, сардзіны), але могуць ўжываць у ежу малюскаў, ракападобных і галавоногіх. Бакланы, якія жывуць на выспах, сілкуюцца рыбай, жабамі, воднымі насякомымі, марскімі змеямі і чарапахамі.