Перайсьці да зьместу

А ў бары, у бары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

А ў бары́, у бары́ — песьня на словы Янкі Купалы, музыка народная, гарманізаваная Ўладзімерам Тэраўскім.

Выконваецца ўдзельнікамі супольнага музычнага праекту Я нарадзіўся тут.

А ў бары, у бары
Тры дарожанькі.
Гэй, гэй, гэй-гэй!
Тры дарожанькі.
Тудою ішлі
Тры жаўнерыкі.
Гэй, гэй, гэй-гэй!
Тры жаўнерыкі.
А адзін з траіх
Наш прыгожанькі
Гэй, гэй, гэй-гэй!
Наш прыгожанькі.
Стаў, глядзіць жаўнер —
Сумняваецца.
Гэй, гэй, гэй-гэй!
Сумняваецца.
Па якой пайсьці
Надумляецца.
Гэй, гэй, гэй-гэй!
Надумляецца.
Па адной пайсьці —
Не пашэнціцца.
Гэй, гэй, гэй-гэй!
Не пашэнціцца.
Павядзе на Ўсход,
Скуль ня вернецца.
Гэй, гэй, гэй-гэй!
Скуль ня вернецца.
Па другой пайсьці —
Абняволіцца.
Гэй, гэй, гэй-гэй!
Абняволіцца.
Бо ў заходні бок
Шлях той коціцца.
Гэй, гэй, гэй-гэй!
Шлях той коціцца.
Выбіраў жаўнер
Трэцю сьцежаньку
Гэй, гэй, гэй-гэй!
Трэцю сьцежаньку.
Бо вяла яна
У родну межаньку
Гэй, гэй, гэй-гэй!
У родну межаньку.
І запеў жаўнер
Той прыгожанькі
Гэй, гэй, гэй-гэй!
Той прыгожанькі.
А ў бары, у бары
Тры дарожанькі.
Гэй, гэй, гэй-гэй!
Тры дарожанькі.

Em Em D G H7 Em

E--------------------------------------------10----------------------------
B-12---10------------12---10--------------------13-12---12-10--------------
G---------12-11--9-----------12-11--9-------------------------12-11--9-----
D--------------------------------------12-12-------------------------------
A--------------------------------------------------------------------------
E--------------------------------------------------------------------------