А золкі тут ціхія…
А золкі тут ціхія… | |
А зори здесь тихие… | |
Жанр: | аповесьць |
---|---|
Аўтар: | Барыс Васільеў |
Мова арыгіналу: | расейская |
Публікацыя: | часопіс «Юность», 1969, № 8 |
«А зо́лкі тут ці́хія…» (па-расейску: А зори здесь тихие) — твор Барыса Васільева, апублікаваны ў 1969 року. Апавядае пра лёсы пяці дзяўчын-зэнітчыцаў і камандзіра ў часе нямецка-савецкай вайны.
Стварэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле аўтара, аповесьць заснаваная на рэальных падзеях, калі сямёра жаўнераў, якія пасьля раненьня служылі на адной з вузлавых чыгуначных станцый, не далі нямецкай дывэрсійнай групе ўзарваць чыгунку на гэтым участку. Выжыў толькі камандзір групы, сяржант, якому пасьля войны надалі мэдаль «За баявыя заслугі». «І я падумаў: вось яно! Сытуацыя, калі чалавек сам, без усялякага загаду, вырашае: не пушчу! Ім тут няма чаго рабіць! Я пачаў працаваць з гэтым сюжэтам, ужо напісаў старонак сем. І раптам зразумеў, што нічога не атрымаецца. Гэта проста будзе прыватны выпадак на вайне. Нічога прынцыпова новага ў гэтым сюжэце не было. Работа спынілася. А пасьля раптам прыдумалася — няхай мой герой у падпарадкаваньні мецьме не мужыкоў, а дзяўчатак. І ўсё — аповесьць адразу выстраілася. Жанчынам бо найцяжэй было на вайне. Іх на фронце было 300 тысячаў! А тады ніхто пра іх не пісаў»[1].
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хвядот Васкоў — камэндант 171-га разьезду ў карэльскай глухмені. Разьлікі зэнітных установак разьезду, трапляючы ў ціхія абставіны, пачынаюць нудзіцца ад гуляў і выпіваць. У адказ на просьбы Васкова «прыслаць цьвярозых» камандаваньне пасылае туды два аддзяленьні дзяўчынаў-зэнітчыцаў. Адна зь іх заўважае ў лесе двух нямецкіх дывэрсантаў. Васкоў разумее, што яны плянуюць прасякнуць лясамі да стратэгічных аб’ектаў, і вырашае іх перахапіць. Ён зьбірае групу зь пяці зэнітчыцаў і, каб апярэдзіць дывэрсантаў, вядзе аддзел аднаму яму вядомай дарогай праз багну да скалаў Сінюхінай грады. Аднак аказваецца, што варожы аддзел налічвае 16 чалавек. Васкоў разумее, што ў лоб гэтую сілу не спыніць, і, паслаўшы па дапамогу адну зь дзяўчын — тайна закаханую ў яго Лізу Брычкіну (якая не даходзіць да разьезду, патануўшы ў балоце), прымае рашэньне перасьледаваць ворага. Прымяняючы розныя хітрыкі, ён уступае ў шэраг няроўных сутычак, у якіх гінуць чатыры астатнія дзяўчыны — задзірыстая прыгажуня Жэня Камялькова, інтэлігентная Соня Гурвіч, выхавацелька дзіцячага дому Галя Чацьвяртак і сур’ёзная Рыта Асяніна. Ён усё ж здолеў захапіць рэшту жывых дывэрсантаў у палон з дапамогай хітрыкаў (гранаты без запалу), ён вядзе іх да савецкіх пазыцыяў і на шляху сустракае сваіх.
Экранізацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «А золкі тут ціхія» — савецкі фільм рэжысэра Станіслава Растоцкага (1972).
- «А золкі тут ціхія» — кітайска-савецкі сэрыял рэжысэра Мао Вэйнін (2005).
- «Мужнасьць» — індыйскі фільм рэжысэра С. П. Джананатана (2009).
- «А золкі тут ціхія» — расейскі фільм рэжысэра Рэната Даўлят’ярава (2015)[2].