Ахерон (міталёгія)
Выгляд
Ахеро́н (па-старажытнагрэцку: Ἀχέρων) — пэрсаніфікацыя ракі Ахерон у старажытнагрэцкай міталёгіі.
Імя, імаверна, паходзіць ад па-старажытнагрэцку: ἄχος (па-беларуску: боль, гора). Адпаведна Ахерон зьяўляецца ракой пакуты, болю і сьмерці, па якой перапраўляюцца ці пераплываюць душы памерлых. Часам гэтае імя выкарыстоўвалі як сынонім падземнага сьвету, асабліва александрыйскія і рымскія паэты.
Акрамя Ахерону, у Аідзе цякуць яшчэ чатыры ракі: Стыкс, Какітас, Флегетон і Лета. Ахерон быў адпраўлены ў падземны сьвет за тое, што напаіў тытанаў у іхняй барацьбе супраць Зэўса.
Паводле Апалядора, спарадзіў Аскаляфуса з Гаргірай(d); паводле Авідыюса, спарадзіў яго з Орфнай(d), якую часта атаясамліваюць з Гаргірай.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Georg Wentzel Acheron 6 // . — Paulys Realencyclopädie der classischen Altertumswissenschaft. — Stuttgart: 1893 Т. I,1. — С. 218 f.
- Heinrich Wilhelm Stoll Acheron // / Wilhelm Heinrich Roscher (Hrsg.). — Ausführliches Lexikon der griechischen und römischen Mythologie. — Leipzig: 1886 Т. 1,1. — С. 9—11.