Перайсьці да зьместу

Атмасфэрныя ападкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сярэднія памесяцовыя ападкі

Атмасфэрныя ападкі[1]вада ў вадкім, або цьвёрдым стане, выпадае з аблокаў, або абложваюцца з паветра на зямную паверхню. Ападкі з аблокаў: дождж, град, сьнег.

Адрозьніваюць:

  • абкладныя ападкі, зьвязаныя пераважна зь цёплымі франтамі;
  • ліўневыя ападкі, зьвязаныя з халоднымі франтамі.

Ападкі з паветра: раса, шэрань, галалёдзіца.

Ападкі вымяраюцца таўшчынёй пласта вады, якая выпала, у мілімэтрах. У сярэднім на зямным шары выпадае каля 1000 мм ападкаў у год, а ў пустэльнях і ў высокіх шыротах — менш за 250 мм у год.

Ападкі — адно з зьвёнаў вадазварота на Зямлі.

  1. ^ Хромов, С. П. Метеорологический словарь / С. П. Хромов, Л. И. Мамонтова. — 3-e изд., перераб. и доп. — Л. : «Гидрометеоиздат», 1974. — С. 318. — УДК 551.5(03)(G).