Перайсьці да зьместу

Атлясная калода

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эскізы "Атляснай" калоды гральных карт акадэміка А. І. Шарлеманя

Атлясная калода (па-расейску: атласная колода, атласные карты) — гральныя карты з малюнкам карт, створаным у сярэдзіне XIX стагодзьдзя акадэмікам жывапісу Адольфам Ёсіфавічам Шарлеманем (Бодзе-Шарлемань), які стаў звычайным для Расеі і выкарыстоўваецца дагэтуль.

Першапачаткова паняцце "атлясныя карты" адносілася да сярэдняга гатунку карт - друк на нацёртай талькам паперы, іх было зручна картаваць і яны не баяліся вільгаці. З часам перасталі вырабляць карты ніжэйшай і высокай якасьці, а назва «атлясныя» замацавалася менавіта за малюнкам карт акадэміка Шарлеманя. З другой паловы XIX стагодзьдзі атлясная калода атрымала шырокае распаўсюджваньне і стала традыцыйнай расейскай картачнай калодай. Малюнкі карт, амаль не змяніўшыся, выкарыстоўваюцца ў Расеі да гэтага часу. Выключэньне - на картах туз звановы і валет чырваў у сапраўдным эскізе намаляваны герб Расейскай імпэрыі.