Перайсьці да зьместу

Атле Лі Макграт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Атле Лі Макграт
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся21 красавіка 2000(2000-04-21)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыягарналыжнік

А́тле Лі Макгра́т (па-нарвэску: Atle Lie McGrath; 21 красавіка 2000 году) — нарвэскі гарналыжнік.

Браў удзел у моладзевых спаборніцтвах 2018 і 2019 гадоў. Першую перамогу ў гонках пад эгідай Міжнароднай фэдэрацыі лыжнага спорту здабыў у красавіку 2018 году, выйграўшы адразу тры спаборніцтвы запар. 29 лістапада 2018 году ўпершыню выступіў на этапе Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў. Ужо праз тры тыдні, 18 сьнежня 2018 году, фінішаваў на подыюме этапу Кубка Эўропы, заняўшы другі радок у гіганцкім слаламе. 12 студзеня 2019 году дэбютаваў на этапе Кубка сьвету ў Адэльбадэне. 23 сьнежня 2019 году Макграт зарабіў свае першыя пункты на этапе Кубка сьвету, заняўшы 24-е месца ў паралельным гіганцкім слаламе ў Альта-Бадыі. 14 лютага 2020 году здабыў першую перамогу на этапе Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў. У самым пачатку гарналыжнага сэзону 2021—2022 гадоў на этапе ў аўстрыйскім Цюрсе ў паралельным гіганцкім слаламе быў трэцім, апярэдзіўшы больш знакамітых супернікаў. 25 студзеня 2022 году заняў другі радок у слаламе на этапе Кубка сьвету ў Шлядмінгу.

Няблана правёў сэзон 2024—2025 гадоў, часта ўздымаючыся на подыюм, у тым ліку стаўшы пераможцам у слаламе на этапе ў Вэнгене. Дзякуючы гэтаму паводле вынікаў сэзону трапіў у дзясятку найлепшых у агульным заліку ды быў пятым у заліку слаламістаў. На чэмпіянаце сьвету 2025 году ў аўстрыйскім Заальбаху здабыў срэбны мэдаль у слаламе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]