Аспартам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Структура малекулы аспартаму

Аспартам, E951 — сынтэтычны замяняльнік цукру, невугляводнай прыроды (мэтылавы этэр амінакіслот: аспартавай і фэнілаланіну).

Саладзей за цукар у 160 разоў, прадаецца пад гандлёвымі назвамі NutraSweet, Equal, Canderel і г. д. У прысутнасьці вады і кіслот аспартам расшчапляецца, таму непрыдатны ў выпечцы, шырока ўжываецца ў вытворчасьці «дыетычных» прахаладжальных напояў, дадаецца ў каву і гарбату. Прапануецца дыябетыкам, але небяспечны хворым на фэнілкетонурыю (пакунак мусіць абавязкова папярэджваць пра наяўнасць фэнілаланіну ў аспартаме).

Аспартам адкрыты ў 1965 годзе і доўгі час яго лічыўся канцэрагенам. Застаецца пад забаронай або сьледзтвам у некаторых краінах, бо яго ўзьдзеяньне на арганізм застаецца да канца ня высьветленым. Некаторыя адчуваюць смак аспартаму вельмі непрыемным — лічыцца, што гэта генэтычна абумоўленая асаблівасьць пэўных асобаў. Норма бясьпечнага спажываньня, рэкамэндаваная Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя — ня больш за 0,15 г аспартаму на 1 кг вагі чалавека штодзень.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Аспартамсховішча мультымэдыйных матэрыялаў