Арцём Станкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арцём Станкевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 траўня 2005(2005-05-26)[1] (18 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Смаргонь
Нумар 71
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023—4 Смаргонь 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
16 сакавіка 2024.

Арцём Станкевіч (нар. 26 траўня 2005 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Смаргоні».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец футбольнай школы «Смаргоні». У студзені 2022 году далучыўся да гарадзенскага «Нёмана», а ўжо ў ліпені прыяднаўся да барысаўскага БАТЭ. У абодвух клюбах выступаў у юнацкіх камандах. На пачатку 2023 году вярнуўся да шыхтаў «Смаргоні», дзе пачаў абараняць колеры дублюючага складу. За першую каманду запачаткаваў выступы 1 кастрычніка 2023 году, калі зьявіўся на 80-й хвіліне матчу супраць «Нёмана»[2]. Цягам сэзону згуляў за галоўную каманду яшчэ адную гульню, правёўшы крыху больш за 20 хвілінаў матчу супраць «Гомлю».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]