Перайсьці да зьместу

Архідыяцэзія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Архідыяцэзія, архіэпархія (ад па-грэцку: αρχή «галоўны, старэйшы» і па-грэцку: ἐπαρχία) — царкоўная тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка, эпархія, узначаленая архібіскупам.

У Каталіцкай Царкве

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Архідыяцэзія (па-лацінску: archidioecesis) можа належаць да аднаго з трох тыпаў:

  1. Архідыяцэзія, якая ўваходзіць у склад мітраполіі, ці царкоўнай правінцыі;
  2. Гістарычная, цяпер тытулярная, архідыяцэзія;
  3. Рэзыдэнцыяльная архідыяцэзія, якая не належыць ні да якой мітраполіі, а падпарадкавана непасрэдна Апостальскаму Пасаду. Такія архідыяцэзіі ствараліся, як правіла, у якасьці асновы будучых мітраполій (Галіцкая архідыяцэзія ў 1367, Магілёўская ў 1783, Варшаўская ў 1818 і інш.)