Арарат (каньяк)
Армянскі каньяк — абагульняючае назва брэнда алькагольнага напою, які вырабляецца ў Армэніі[1]. Армянскія каньякі ў часы СССР займалі прызавыя, часьцей першыя месцы, за што здабылі вядомасьць у шматлікіх краінах сьвету.
Пастанова ўраду аб заснаваньні новага слова «Арбун» у якасьці новай таварнай назвы для брэндзі мае на мэце максымальна разьмежаваць паняцьце «Армянскі каньяк» («Армянскае брэндзі») ад паняцьця «брэндзі». У рэчаіснасьці згодна з законам «Аб алькагольных напоях, вырабленых на аснове вінаграднай сыравіны» катэгорыі абсалютна атаясмленыя, а менавіта — гэта напоі, якія адпавядаюць шэрагу вытворчых патрабаваньняў. У прыватнасьці, гэта напоі, вырабленыя з вытрыманых сьпіртоў, атрыманых выключна з пэўных гатункаў вінаграду, які расьце на тэрыторыі Армэніі і Нагорнага Карабаху і разьлітых у Армэніі.
Між тым, той жа закон вызначае такое паняцьце як «брэндзі», які вырабляецца з 40% імпартаванага сьпірту і 60% мясцовага сьпірту. Уласна, пастанова ўраду адносіцца да назвы «брэндзі», якое замяняецца словам «арбун».
Большасьць вядомых марак армянскага каньяку (Арарат, Ані, Ахтамар, Наір і інш.) цяпер вырабляюцца Pernod Ricard Armenia, падразьдзяленьнем францускага канцэрну Pernod Ricard[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ CigarPro AKZ (RU).
- ^ Pernod Ricard Armenia — Pernod Ricard Armenia