Арматолы
Арматолы (па-грэцку: Αρματολοί) - атрады ўнутранай варты ў паняволенай туркамі Грэцыі, якія знаходзіліся на службе ў турэцкага ўраду[1].
Узьніклі напрыканцы 17 стагодзьдзя, на падставе сялянскіх партызанскіх атрадаў - клефтаў, якія былі легалізаваныя турэцкім урадам. Камандзіры (капітаны) атрадаў арматолаў адказвалі за бясьпеку гандлёвых шляхоў у пэўным раёне — арматалуцы (у пачатку 19 стагодзьдзя гэтых арматалукаў было 19), насельніцтва якіх плаціла ім плату за службу.
Канфлікты арматолаў з мясцовымі турэцкімі ўладамі прывялі да ператварэньня арматолаў у клефтаў. Арматолы ўдзельнічалі ў грэцкім нацыянальна-вызваленчым паўстаньні 1821-1829 гадоў. Пасьля вызваленьня Грэцыі ад турэцкага валадарства частка арматолаў увайшла ў склад яе Узброеных Сіл.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вялікая савецкая энцыякляпэдыя Праверана 13 сакавіка 2009 г. Архіўная копія ад 5 сакавіка 2016 г.