Перайсьці да зьместу

Арлянка (басэйн Дняпра)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Арлянка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Бярозаўка
Вусьце Друць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 24 км
Плошча басэйну 106 км²
Нахіл воднай паверхні 1,1 ‰

Арля́нка — рака ў Магілёўскім раёне Беларусі, левы прыток ракі Друці (басэйн Дняпра). Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 106 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.

Пачынаецца каля вёскі Бярозаўка, вусьце за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Малое Запаточча. Вадазбор на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Мае каналізаванае рэчышча ад вёскі Стары Сінін да 1,3 км ад вусьця (17,4 км)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 38—39
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 38—39