Аркадны аўтамат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гульня «Donkey Kong» на «QuakeCon 2005» бяз фону.

Арка́дны аўтама́т (arcade machine, coin-op) — стойка з апаратурай для запуску гульняў, звычайна аркаднага жанру, якія ўсталёўваюцца ў грамадзкіх месцах, гульнявых залях і г. д. Многія вядомыя кампутарныя гульні ўпершыню зьявіліся на гульнявых аўтаматах і толькі празь некаторы час былі партаваныя на гульнявыя прыстаўкі і хатнія кампутары. Зь іншага боку, гульнявыя аўтаматы часам зьбіраюцца на аснове звычайных кампутараў і гульнявых прыставак.

«Залаты век» аркадных відэагульняў звычайна вызначаецца як пэрыяд з канца 1970-х і да сярэдзіны 1980-х гадоў. За выключэньнем кароткага адраджэньня ў пачатку 1990-х, аркадная індустрыя на Захадзе ў цэлым прыйшла ў заняпад. Яна ня здолела супрацьстаяць рынку хатніх гульнявых прыставак, такіх як «PlayStation», «Xbox» і «Nintendo», якія павялічвалі свае графічныя й гульнявыя магчымасьці і зьмяншалі кошт. На Ўсходзе індустрыя аркадных гульняў усё яшчэ ўтрымлівае свае пазыцыі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Why Japan's arcades are its game industry's cutting-edge labs (анг.) Праверана 2023-10-21 г. Архіўная копія ад 2016-12-09 г.