Аркадзь Ізраілевіч
Арка́дзь Ізраіле́віч (нар. 1964, Менск) — беларускі прадпрымальнік.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Беларускі інстытут мэханізацыі сельскае гаспадаркі па спэцыяльнасьці «інжынэр-электрамэханік»[1].
У пачатку 2000-х гадоў пачаў займацца бізнэсам. Займаецца будаўніцтвам, інвэстыцыямі ў нерухомасьць, гандлем нафтапрадуктамі[1]. Валодае некалькімі забаўляльнымі, офіснымі і жылымі комплексамі ў Менску[2]
Мае сына і дачку.
Супрацьстаяньне ў Курапатах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2018 годзе Аркадзь Ізраілевіч стаў вядомы праз сваё супрацьстаяньне актывістам, якія пратэставалі супраць дзейнасьці рэстарану «Поедем поедим» побач з урочышчам Курапаты, месцам масавых расстрэлаў у час савецкіх рэпрэсіяў[2].
Ізраілевіч актыўна выступаў у абарону Леаніда Зайдэса, аднаго з гаспадароў рэстарана. Пры гэтым ён сам адмаўляў уладаньне доляй у рэстаране і падаў у суд на газэту «Новы Час», якая апублікавала расьсьледваньне, зь якога вынікала, што Ізраілевіч зьяўляецца суўладальнікам рэстарана, а таксама супраць аўтара расьсьледваньня, Дзяніса Івашына. Суд адмовіў Ізраілевічу і пастанавіў выплаціць кампэнсацыю газэце[3].
31 кастрычніка 2018 году зьявіліся паведамленьні пра затрыманьне А. Ізраілевіча і зьмяшчэньне яго ў СІЗА КДБ («Амэрыканку»). 9 лістапада ён быў вызвалены[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Аркадий Израилевич — ТОП 200 успешных и влиятельных бизнесменов Беларуси — 2018 // Ежедневник (ej.by)
- ^ а б Бізнэсовец, каратыст, змагар з Курапатамі. Хто такі затрыманы Аркадзь Ізраілевіч // Радыё Свабода, 5 лістапада 2018 г.
- ^ а б Бізнэсовец Ізраілевіч вызвалены з СІЗА КДБ // Радыё Свабода, 10 лістапада 2018 г.