Арандасьпіс
Арандасьпіс | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Эўмэтазоі |
Разьдзел | Білятэральныя |
Падразьдзел | Другаснаротыя |
Тып | Хордавыя |
Надкляса | Бяссківічныя |
Кляса | Птэрасьпідаморфы |
Атрад | Арандасьпісападобныя |
Сямейства | Арандасьпісавыя |
Род | Арандасьпіс |
Бінамінальная намэнклятура | |
Arandaspis | |
Арандасьпіс (Arandaspis) — вымерлы род бяссківічных рыбападобных, які існаваў цягам арэніскага веку ардовікскага пэрыяду. Назва роду перакладаецца як "шчыт з Аранды".[1] Зьяўляецца найстарэйшым зь вядомых навуцы хрыбетных і першым зь бяссківічных са знойдзеным поўным шкілетам.[2]
Адкрыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1959 року побач зь мястэчкам Эліс-Спрынгс у Аўстраліі сярод пясчаных адкладаў старажытнага неглыбокага мора былі выяўленыя галаўны шчыт ды пласьціны прадстаўніка гетэрастракаў, даўжыня якога дасягала 12-14 сантымэтраў. Знаходка была нарачоная арандасьпісам у гонар мясцовага племяні абарыгенаў аранда. У далейшым у Аўстраліі было назьбірана чатыры калекцыі рэштак гэтага рыбападобнага.[3]
Марфалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цела арандасьпісаў было выцягнутым ды цяжкім. Меўся толькі адзін плаўнік у хваставой частцы цела. Імаверна, арандасьпіс ня быў здольны да добрага плаваньня і перамяшчаўся ў вадзе пры дапамозе хвалістых рухаў цела з боку на бок, рыхтых сучасныя апалонікі.[4] Арандасьпіс валодаў двума танкакосьцевымі своеасаблівымі шчытамі даўжыней 5-6 сантымэтраў. Дольны зь іх быў значна мацнейшым за горны. Гэта выконвала апорныя ды абарончыя функцыі, але разам з тым галава не была абароненай нічым.
Біялёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Арандасьпіс харчаваўся больш дробнымі арганізмамі. Ягоны рот быў скіраваны ўдол, таму існуе меркаваньне, што ён вёў калядонны лад жыцьця й гэткім чынам зьбіраў дэтрыт. Не зважаючы на прыналежнасьць да бяссківічных, уважаецца, што арандасьпіс мог валодаць, падобна іншым гетэрастракам, парай адмысловых пласьцінаў, якімі ён мог рушыць як вуснамі, падбіраючы арганічныя рэшткі з дна.
-
Рэканструяваны выгляд
-
Скамянелыя рэшткі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ [1]
- ^ Я познаю мир: История жизни на Земле / Отв. Пинталь Т. Ю. — М.: Изд-во АСТ, 2004. — 512 с. — isbn = 5-17-024940-3
- ^ The Paleobiology Database
- ^ [The Marshall Illustrated Encyclopedia of Dinosaurs and Prehistoric Animals / Ed. Palmer D. — London : Marshall Editions, 1999. — 23 p. isbn 1-84028-152-9]
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Richie A., Gilbert-Thompson G. First Ordovician vertebrates from the Southern Hemisphere. — 1977.