Апэратыўнае мастацтва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Апэратыўнае майстэрства»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Апэратыўнае мастацтва — складовая частка ваеннага майстэрства, займае прамежкавае становішча паміж тактыкай і стратэгіяй.

Вывучае мэтады падрыхтоўкі і вядзеньня сумесных і самастойных апэрацыяў (ваенных і (баявых) дзеяньняў) буйнымі вайсковымі фармаваньнямікарпусамі, арміямі, групамі арміяў, франтамі, групамі франтоў, войскамі.

Апэратыўнае мастацтва падпарадкавана стратэгіі і яго рашэньні непасрэдна выцякаюць з рашэньня стратэгічных. Займаючы пануючае становішча ў адносінах да тактыкі, апэратыўнае мастацтва вызначае яе задачы і кірунак разьвіцьця. Аднак, відавочна, што магчымасьці тактыкі ўплываюць на апэратыўнае мастацтва гэтак жа як магчымасьці апэратыўнага мастацтва ўплываюць на стратэгію.

У ваеннай тэорыі заходніх дзяржаваў тэрмін «апэратыўнае мастацтва» не ўжываецца. Замест яго ўжываюцца паняцьці «вялікая тактыка» ці «малая стратэгія».