Апошні этап
Апошні этап![]() | |
Ostatni etap | |
| |
Жанр | драматычны фільм[d] |
---|---|
Рэжысэр | Ванда Якубоўская |
Сцэнарыст |
Ванда Якубоўская Гэрда Шнайдэр |
У ролях |
Ванда Бартуўна Барабара Драпінска |
Кампазытар | Раман Палестэр |
Апэратар | Барыс Манастырскі |
Вытворчасьць |
![]() |
Дата выхаду | 28 сакавіка 1947 (75 гадоў таму) |
Час | 104 хвіліны |
Краіна |
![]() |
Мова | польская |
Старонка на IMDb |
Апошні этап (па-польску: Ostatni etap) – польскі мастацкі фільм 1947 году рэжысэркі Ванды Якубоўскай. У аснову яго пакладзены ўспаміны былых зьняволеных фашысцкіх лягероў. Сцэнар напісаны ў 1945 годзе былымі зьняволенымі Асьвенцым-Біркэнаў: Вандай Якубоўскай і Гэрдай Шнайдэр. Сцэнар быў падтрыманы Іосіф Сталін. Фільм здымаўся ў самім лягеры.
Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На падставе ўспамінаў - паўдакумэнтальная гісторыя пра пакутніцкую сьмерць жанчын у нямецкім лягеры Асьвенцым-Біркэнаў і гераізм зьняволеных з лязарэту, які сфармаваў рух супраціву ў гэтым «камбінаце сьмерці». Прадстаўлены вобраз чалавечых пакут і трагедый, але і чалавечай барацьбы за годнасьць. Польская жыдоўка Марта, якая выконвае ролю перакладчыка ў лягеры, дапамагае іншым зьняволеным і працуе ў арганізацыі руху супраціву. Пасьля няўдалай спробы ўцёкаў яна гіне непасрэдна перад вызваленьнем лягеру. Алену хавае ў лягерным шпіталі француская зьняволеная, але яе немаўля пасьля нараджэньня забівае нямецкі лекар. Яўгенія, расейскі ўрач, прайшла раз катаваньні і была забітая за дапамогу хворым і арганізацыю супраціву. Нямецкая камуністка выкрывае нямецкага псэўдадоктара Лалунію і трапляе ў лягерны бункер. Сярод герояў фільму ёсьць і супрацоўнікі лягеру, якія не пазбаўлены некаторых чалавечых якасьцей. Фільм заканчваецца заклікам паміраючай Марты: «Не дазваляйце Асьвенцыму паўтарыцца!».
Ролі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ванда Бартуўна – як Алена
- Барабара Драпінска – як Марта
- Г'югет Фагэт – як Мішэль
- Тацьцяна Гурэцка – як лекарка Яўгенія
- Анатаніна Гурэцка – як Ганна
- Марыя Вінаградава – як Надзея
- Барабара Філеўска – як Анэлька
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Апошні этап на сайце IMDb
- Ostatni etap у базе Акадэміі польскага фільму
- Projekcja filmu Ostatni etap we Francji – кроніка PKF