Апошні маскаль
| Апошні маскаль | |
| Останній москаль | |
| Жанр | камэдыя |
|---|---|
| Сцэнарыст | Мікола Куцык |
| Рэжысэр | Сямён Гораў |
| У ролях |
|
| Кампазытар | Kozak System |
| Краіна | |
| Колькасьць сэзонаў | 2 |
| Колькасьць сэрыяў | 32 |
| Мова | украінская |
| Вытворчасьць | |
| Прадусар |
|
| Апэратар | Уладзімер Гуеўскі |
| Мантаж | Андрэй Касінскі |
| Вытворчасьць | «1+1 продакшн» |
| Даўжыня сэрыі | 25 хвілінаў |
| Трансьляцыя | |
| Тэлеканал | «1+1» |
| На экранах | 14 красавіка 2015 (10 гадоў таму) — |
| Храналёгія | |
| Наступны | Вялікія Вуйкі |
| Спасылкі | |
| Афіцыйны сайт | |
| Старонка на IMDb | |
«Апо́шні маска́ль» (па-ўкраінску: Останній москаль) — украінскі камэдыйны тэлесэрыял, створаны Міколаю Куцыкам і Аленаю Васільеваю. Прэм’ера адбылася на тэлеканале «1+1(uk)» 14 красавіка 2015 року; прэм’ера другога сэзону «Апошні маскаль. Судны дзень» адбылася 18 красавіка 2016 року. Рэжысэр — Сямён Гораў, у галоўных ролях здымаліся Ігар Скрыпко, Юры Гарбуноў, Уладзімер Гаранскі, Назар Задніпроўскі і Галіна Бэзрук.
Паводле сюжэту маскоўскі юнак Валера, бацька якога хаваецца ад расейскага сьледзтва і мафіі, шукае прытулку ў свайго дзядзькі, які жыве ў глухой гуцульскай вёсцы Вялікія Вуйкі ва Ўкраіне.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Расейскі мільянэр Дзьмітры Пятрук вымушаны ўцякаць з Масквы, бо яго перасьледуе мафія і ФСБ. Зь меркаваньняў бясьпекі ён выпраўляе сына ў глухую ўкраінскую вёску Вялікія Вуйкі да ягонага стрыя Івана Петрука. З даўніх часоў Іван канфліктуе з братам і зусім ня рады прыезду пляменьніка, але пад ціскам аднавяскоўцаў вымушаны дазволіць яму застацца. На бяду ўсіх аднавяскоўцаў, маскоўскі мажор Валера закахаўся ў мясцовую красуню Ксенію і нечакана трапляе ў розныя пэрыпэтыі…
У другім сэзоне — «Судны дзень» — зьяўляецца новы вобраз, бацька Валеры Дзьмітры Пятрук. Ён вяртаецца ў родныя Вялікія Вуйкі, каб збудаваць тут курорт «Вукавель»…
24 сьнежня 2018 року тэлеканал «1+1» паведаміў пра пачатак здымак трэцяга сэзону сэрыялу «Апошні маскаль. Вялікія Вуйкі».
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ігар Скрыпко — Валеры Іванавіч Пятрук, расейскі мажор украінскага паходжаньня[1].
- Юры Гарбуноў — Іван Пятрук, Валераў дзядзька
- Уладзімер Гаранскі — Васіль Васілевіч Мікіцюк, староста вёскі Вялікія Вуйкі[2].
- Назар Задніпроўскі — Штэфка, гуцульскі хлопец.
- Уладзімер Мікалаенка — Бодзя, Іванаў кум.
- Натальля Карэцкая — Марычка, жонка Бодзі.
- Галіна Бэзрук — Ксенія, вясковая настаўніца[3].
- Ірма Вітоўская — прадавачка селькрамы[4].
- Іван Шаран — Дзюнё, хлопец з Барыслава.
- Тацяна Міхіна — Галіна (Гала), цётка Ксені
- Вольга Сумская — Ганна (Гануся), мама Валеры
- Станіслаў Баклан — Дзьмітры Пятрук, бацько Валеры
- Лілія Нагорная — сакратарка
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ «1+1» покажет, как выжить москвичу на Западной Украине в комедии «Останній москаль» (рас.) Obozrevatel Праверана 4 траўня 2019 г.
- ^ Гутик, Олена (9 красавіка 2015) Юрій ГОРБУНОВ: «Для ролі у фільмі „Останній москаль“ перестав голитися і сів на висококалорійну дієту» (укр.) Високий Замок Праверана 4 траўня 2019 г.
- ^ Тиха, Анастасія (15 ліпеня 2013) Як «Останнього москаля» під Києвом зустрічали (укр.). Детектор медіа. Праверана 4 траўня 2019 г.
- ^ Долженкова, Інна (21 красавіка 2015) «Останній москаль». За законами жанру (укр.). Детектор медіа. Праверана 4 траўня 2019 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Офіційний веб-сайт
- Апошні маскаль (анг.) на сайце IMDb