Перайсьці да зьместу

Апорны сыгнал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
На прыкладзе частотнай мадуляцыі: carrier - апорная, signal - мадулююць сыгнал, output - уласна вынік - Частотная мадуляцыя.

Апорны сыгнал — сыгнал, адзін або некалькі парамэтраў якога падлягаюць зьмене ў працэсе мадуляцыі. Ступень зьмены парамэтру вызначаецца імгненным значэньнем інфармацыйнага (мадулюючага) сыгналу.

У якасьці апорнай частаты можа быць выкарыстаны любы стацыянарны сыгнал. Часьцей за ўсё ў якасьці апорнага сыгналу выкарыстоўваецца высокачастотнае (адносна інфармацыйнага сыгналу) гарманічнае ваганьне, што абумоўлена прастатой дэмадуляцыі і вузкім спэктрам. Аднак, у некаторых выпадках мэтазгодна выкарыстоўваць іншыя віды апорнага сыгналу, напрыклад, прастакутны.

Апорны сыгнал яшчэ называюць проста апорная (ад апорная частасьць), а таксама апорнае (ваганьне), у ангельскай мове выкарыстоўваецца слова carrier.