Апорны сыгнал
Выгляд
(Перанакіравана з «Апорная частата»)
Апорны сыгнал — сыгнал, адзін або некалькі парамэтраў якога падлягаюць зьмене ў працэсе мадуляцыі. Ступень зьмены парамэтру вызначаецца імгненным значэньнем інфармацыйнага (мадулюючага) сыгналу.
У якасьці апорнай частаты можа быць выкарыстаны любы стацыянарны сыгнал. Часьцей за ўсё ў якасьці апорнага сыгналу выкарыстоўваецца высокачастотнае (адносна інфармацыйнага сыгналу) гарманічнае ваганьне, што абумоўлена прастатой дэмадуляцыі і вузкім спэктрам. Аднак, у некаторых выпадках мэтазгодна выкарыстоўваць іншыя віды апорнага сыгналу, напрыклад, прастакутны.
Іншыя назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Апорны сыгнал яшчэ называюць проста апорная (ад апорная частасьць), а таксама апорнае (ваганьне), у ангельскай мове выкарыстоўваецца слова carrier.