Аповесьць пра Таўдала

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

«Апо́весьць пра Таўдала» (па-старабеларуску: Книга о Таудале-рыцери) — помнік беларускай перакладной літаратуры XVI стагодзьдзя, твор царкоўна-рэлігійнага характару.

Аснову сюжэту складае апісаньне незвычайнага падарожжа па замагільным сьвеце душы рыцара Таўдала, які ад моцнага перапою часова страціў прытомнасьць. Уражаны пакутамі грэшнікаў у пекле, герой каецца ў правінах і вырашае жыць праведна, паводле хрысьціянскіх запаветаў.

Арыгінал аповесьці пад назваю «Відзеж Тундала(en)» зьявіўся ў XII стагодзьдзі на лацінскай мове ў Ірляндыі. Беларускі пераклад узыходзіць да чэскай крыніцы. Вядомы ў адзіным сьпісе сярэдзіны XVI ст., які захоўваўся ў рукапісным зборніку бібліятэкі Красінскіх у Варшаве(pl) і загінуў у час Другой сусьветнай вайны.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]