Апанас Палітыка
| Апанас Палітыка | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 5 лютага 1935 |
| Памёр | 20 лістапада 2024[1][2] (89 гадоў) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік, празаік, паэт |
Апанас Паўлавіч Палітыка (нар. 5 лютага 1935, в. Бродак, Крычаўскі раён — 20 лістапада 2024, Крычаў) — беларускі пісьменьнік.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1951 годзе скончыў у Кіеве рамесную навучэльню. Працаваў на машынабудаўнічым заводзе «Бальшавік» (1951-1954). У 1954 годзе паехаў на асваеньне цалінных зямель у Акмалінскую вобласьць (Казахстан). Рабіў прыцэпшчыкам на фэрме Балкашынскага племсаўгасу, трактарыстам зернесаўгасу «Калінінскі» (1954-1955). Служыў у Савецкай Арміі (1955-1957). Быў электрасьлесарам шахты «2-Паўднёвая» (горад Шахты, Растоўская вобласьць). З 1959 г. жыў у Крычаве, працаваў сьлесарам на птушкакамбінаце, цесьляром у саўгасе «Вялікі Кастрычнік». У 1960 г. скончыў сярэднюю школу рабочай моладзі, у 1967 г. філялягічны факультэт Магілёўскага пэдагагічнага інстытуту. Працаваў выхавацелем школы-інтэрната ў Крычаве (1967-1969), загадчыкам сельгасаддзелу крычаўскай раённай газэты «Ленінскі кліч». З 1975 году карэспандэнт-арганізатар, загадчык аддзелу інфармацыі і радыёвяшчаньня газэты «Ленінскі кліч». Сябра СП СССР з 1981 году.
Першы верш апублікаваў у 1960 годзе ў газэце «Магілёўская праўда». Свае вершы, а таксама сатырычныя і гумарыстычныя творы зьмяшчаў на старонках часопісаў “Вожык”, “Маладосць”, “Нёман”, “Родная прырода”, “Літаратура і мастацтва”. Аўтар кніг «Маўчаньне навыперадкі» (гумар і сатыра, 1980), «Свой хлопец» (сатырычныя аповесьці і апавяданьні, 1985), «Праверка» (сатырычныя апавяданьні, 1990). У 1993 годзе ў часопісе «Тэатральная Беларусь» была зьмешчана яго п’еса «Начны госьць, або Двое ў адной лодцы». Да 85-гадовага юбілею выйшаў збор яго твораў у двух тамах[3].
Памёр 20 лістапада 2024 годзе ў Крычаве.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ Саюз пісьменьнікаў Беларусі — 2005.
- ^ 20 лістапада на 90-м годзе жыцця памёр член Саюза пісьменнікаў Беларусі Апанас Палітыка // (нявызначаны загаловак)
- ^ Адказ за кожнае слова, ЛіМ 10-04-2020
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Беларуская энцыкляпэдыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Менск, 2001. — Т. 12. — С. 9.
- Беларускія пісьменьнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. — Менск, 1994. — Т. 4. — С. 436—437 : фота.
- Дуктаў, У. Пісьменьнік-юбіляр / У. Дуктаў // Зямля і людзі. — 2000. — 2 лютага. — С. 8.
- Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Менск, 2004. — С. 632 : фота.
- Прыдняпроўе — маё натхненне: Магілёўшчына літаратурная : паэзія, проза, нарысы, эсэ / укладальнік У. Дуктаў. — Магілёў, 2009. — С. 287—298
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Беларускія пісьменьнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X Укладальнік: Аляксей Гардзіцкі