Аніматар (актор)
Аніматар (па-француску: animateur) — артыст (актор афармленьня), які складае вобразы пэрсанажаў на мерапрыемствах рознабаковай скіраванасьці.
Аніматар уваходзіць у склад анімацыйнай каманды (па-ангельску: animation team), выконвае ролю суправаджэньня й пацехі гасьцей.
Гісторыя ўзьнікненьня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва актор-аніматар мае невялікую гістарычную адлегласьць. У шырокім сэнсе — гэта далейшае разьвіцьцё прафэсіі, якая ў часы СССР звалася «масавік-забаўнік». У сучасных умовах праца аніматара патрабуе новых формаў і зьместу й, галоўным чынам, працы ў сфэры рэклямы й забавак.
Сфэры дзейнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўная функцыя аніматара — сталы падагрэў цікавасьці ўдзельнікаў да дзеяньня, якое адбываецца. Месца працы — турыстычныя аб’екты, музэі, рэклямныя прэзэнтацыі, карпаратыўныя вечарыны. Абавязкі аніматара разнастайныя: ад правядзеньня розных шоў, тэматычных вечарын і міні-спэктакляў да арганізацыі спартовых заняткаў і гульняў.
Беларуская анімацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адзін з галоўных напрамкаў беларускай анімацыі — раскрыцьцё гістарычнай самабытнасьці Беларусі, побыту яе жыхароў, уяўленьне моцы краіны ў мінулым, а таксама — крокі па адраджэньню роднае мовы. Шэраг мерапрыемстваў гэткай накіраванасьці адбываюцца ў беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры й побыту «Строчыцы», у музэі старадаўніх народных рамёстваў і тэхналёгій «Дудудкі», на гістарычных мясьцінах Беларусі, кшталту Наваградка, Міра, Нясьвіжа. Пэўныя намаганьні у гэтым кірунку ў Беларусі ажыцьцяўляюць такія творчыя калектывы як Гісторыя-тур, Майстэрня ўражаньняў, Краіна замкаў.
Анімацыйная праграма ўяўляе сабою тэатралізаваную імпрэзу альбо інтэрактыўнае дзеяньне з рознай колькасьцю аніматараў. Мерапрыемства адбываецца паводле напісанага загадзя сцэнару й аздабляецца музыкай, гульнямі, віктарынамі, часам — старадаўнімі бойкамі й вогненымі шоў.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Мастерская впечатлений»
- «Страна Замков»
- «Дудуткі» — музэй старадаўніх народных рамёстваў і тэхналёгій
- «Строчыцы» — беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры й побыту