Антуан Мінар
Антуан Мінар | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: | 1505[1] |
Памёр: |
1559[1] |
Антуан Мінар (лац. Antonius Minardus[2], франц. Antoine Minard; каля 1505—1559) — францускі праўнік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сын генэральнага скарбніка. Паводле настаўленьня бацькі пайшоў у адвакатуру. Яшчэ даволі маладым пачаў працаваць адвакатам у Парыжы і да такой ступені вызначыўся сваім красамоўем і ведамі, што Францішак I прызначыў яго генэральным адвакатам у Палаце аўдытараў у 1535 годзе і прэзыдэнтам à mortier Парыскага парламэнту ў 1544 годзе.
У 1553 годзе стаў куратарам і дарадцам Марыя Ст’юарт. У запале сваёй прыхільнасьці да каталіцтва зрабіў сябе прыладай помсты Генрыха II супраць пратэстантаў. Гэтая гарачая ўпартасьць каштавала жыцьця: Мінара забілі стрэлам зь пісталета, калі ён выходзіў уначы з палаца.
Менавіта з нагоды гэтага забойства парлямэнт Францыі выдаў пастанову, вядомую як «minarde», у якой гаварылася, што слуханьні мусяць сканчацца да ночы.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ^ Minard, Antoine, Deutsche Biographie