Перайсьці да зьместу

Антуан Мартэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Антуа́н Мартэ́ль (па-француску: Antoine Martel; 1899—1931) — францускі мовазнаўца, славіст, прафэсар унівэрсытэту ў Лілі (Францыя).

Творчасьць і біяграфія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тытульная старонка
Копія тытульнай старонкі "La langue polonaise dans les pays ruthènes: Ukraine et Russie Blanche 1569-1667". Зроблена з асобніка, які захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы і музэі імя Францішка Скарыны, Лёндан.

Антуан Мартэль прытрымліваўся левых хрысьціянскіх ідэяў. Ён цікавіўся і працаваў з культурамі і мовамі Ўсходняй Эўропы, і выдатна валодаў польскай і расейскай мовамі, а таксама вывучаў і валодаў украінскай і беларускай. У 20-ыя гады XX стагодзьдзя ён быў адным зь першых у Францыі дасьледнікаў, хто ўжыў комплексны аўтаномны падыход да вывучэньня ўкраінскай і беларускай моваў, якімі цікавіўся перадусім у гістарычнай пэрспэктыве. Хоць асноўныя працы дасьледніка прысьвечаныя польскай і расейскай мовам, Антуан Мартэль досыць поўна аналізуе ў іх сытуацыю з старабеларускай і стараўкраінскай мовамі, якія называе «рутэнскай мовай».

У беларускім кантэксьце асабліва цікавая і важная праца — «La langue polonaise dans les pays ruthènes: Ukraine et Russie Blanche 1569/1667» (па-беларуску: Польская мова ў краінах Рутэніі: Украіна й Белая Расея 1569/1667), якая выйшла пасьмяротна.

Мовазнаўца памёр ад сухотаў у 1931 годзе.

  • La langue polonaise dans les pays ruthènes: Ukraine et Russie Blanche 1569/1667. — Lille 1938.
  • Michel Lomonosov et la langue litteraire russe. — 1933.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]