Перайсьці да зьместу

Андрэй Суздальцаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Андрэй Суздальцаў (па-расейску Андрей Иванович Суздальцев, нарадзіўся ў 1960 г.[1]) — расейскі палітоляг, папулярны палітычны камэнтарар па беларускай тэматыцы[1].

Нарадзіўся ва Ўладзівастоку, скончыў гістарычны факультэт мясцовага Далёкаўсходняга дзяржаўнага ўнівэрсытэту[2].

У пачатку 1990-х гадоў пераехаў у Беларусь, дзе стаў разгортваць прарасейскую дзейнасьць у асяродку дэмакратычнай апазыцыі[3]. У 2006 г. быў пазбаўлены віда на жыхарства і высланы з краіны. Паводле афіцыйнай фармулёўкі, Суздальцаў ставіў «пад пагрозу нацыянальную бясьпеку Рэспублікі Беларусь»[4].

Пасьля дэпартацыі Суздальцаў асеў у Маскве, дзе стаў намесьнікам дэкана факультэта ўсясьветнай эканомікі Вышэйшай школы эканомікі. Рэгулярна публікуе аналітычныя артыкулы на сваім сайце politoboz.org[5] і выступае з камэнтарамі ў расейскіх СМІ.

У студзені 2024 году Telegram-канал Суздальцава быў абвешчаны экстрэмісцкім фармаваньнем у Беларусі[6]. Раней у 2023 годзе канал дадалі ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[7].