Андрэй Кім
Андрэй Кім | |
Файл:Andrei Kim.jpg | |
Дата нараджэньня | 26 лютага 1986 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск, БССР |
Месца вучобы | |
Занятак | грамадзкі дзяяч |
Андрэй Кім (нарадзіўся 26 лютага 1986) — беларускі моладзевы і хрысьціянскі актывіст, 22 красавіка 2008 году прыгавораны да 1,5 гадоў калёніі.
Актывіст незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Ініцыятыва», за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 году быў арыштаваны на 10 сутак. Неўзабаве пасьля гэтага яму было прад'яўлена абвінавачваньне паводле артыкулу 364 КК РБ («гвалт, альбо пагроза гвалту ў дачыненьні да работніка міліцыі»).
22 красавіка 2008 году Андрэй Кім прыгавораны да 1,5 гадоў калёніі агульнага рэжыму. Іншыя падсудныя па «справе чатырнаццаці» за ўдзел у дэманстрацыі атрымалі штрафы і 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў калёніі адкрытага тыпу.
Андрэй Кім - студэнт гістарычнага факультэту БДУ. Удзельнічае у інтэлектуальным руху, гуляе ў спартовае "Што? Дзе? Калі?", зьяўляецца чальцом БЛІК.
Вонкавыя спасылкі
- Андрэй Кім на сайце «Ініцыятывы» (рас.)
- Асабісты блог у LiveJournal (рас.)
- Суполка ў падтрымку Андрэя Кіма (рас.)