Андрэй Бурдзейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Ales-ne muxin (гутаркі | унёсак) у 13:22, 4 жніўня 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

БУРДЗЕЙКА Андрэй Вікенцевіч

(8(20) чэрвеня 1899, Мінск — 1941 ?)- беларускі гісторык, даследчык гісторыі беларускага права.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску 8(20)чэрвеня 1899 г.У 1925 скончыў БДУ. Яго нaвуковым кіраўніком быў рэктар БДУ У. Пічэта. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Беларускім дзяржаўным музеі. Вывучаў Статуты ВКЛ. Даказаў існаванне прыгонніцтва ў ВКЛ. Упершыню ў бел. гістарыяграфіі адзначыў ролю Навагрудка як сталіцы ВКЛ у ХІІІ ст. Арыштаваны АДПУ БССР 19.7.1930 па справе «Саюз вызвалення Беларусі,справа». 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў ссылкі, якую адбываў у Елабузе (Татарстан). Рэабілітаваны ў 1957.

Творы

  • Нарыс сацыяльна-эканамічнага жыцця места Навагрудку ў XVI ст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. 1927, № 1
  • Землеўласнік і земляроб па Літоўскаму статуту 1566 г. // Працы БДУ. 1927, № 14—15; 1928, № 20.

Літаратура

  • Пичета В. Изучение Литовских статутов в новейшей историко-юридической литературе (1918—1940 гг.) // Пичета В. Белоруссия и Литва в XV—XVI в. М., 1961;
  • Энцыклапедыя гісторыі беларусі Беларусі, т. 2.

Вонкавыя спасылы

1.http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-i/index_19304.html